5 снежня 2025, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна дзецям есці марожанае «Сталічнае» з алкаголем?

7
Ці можна дзецям есці марожанае «Сталічнае» з алкаголем?

Адказалі на вытворчасці.

У сярэдзіне лістапада ў продажы ў Беларусі з'явілася марожанае эскімо «Сталічнае эліт» па «матывах» папулярных аднайменных цукерак. У яго складзе ёсць этыловы спірт, а ў спісе інгрэдыентаў — араматызатар «Водка». Ці можна гэты прадукт дзецям, патлумачылі на вытворчасці, піша SlutskGorod.

Марожанае «Сталічнае эліт» — прадукт супрацоўніцтва Мінскага халадкамбіната № 2 і фабрыкі «Камунарка». Адразу пасля з'яўлення ў продажы ў інтэрнэце пачалі разыходзіцца вірусныя ролікі пра тое, што, з'еўшы літаральна дзве порцыі, можна крыху ап'янеець. У адным з іх дэманструецца бытавы алкатэстар без мундштука: аўтар дзьме ў алкатэстар адразу пасля паедання марожанага, і табло паказвае вынік 0,7.

У каментарыях людзі пытаюцца, ці можна гэты прадукт дзецям і ці варта ўстрымацца ад ужывання марожанага «Сталічнае» або цукерак «Сталічныя», калі ў бліжэйшы час трэба будзе сядаць за руль. На гэтыя пытанні адказалі ва УП «Мінскі халадкамбінат № 2».

Як патлумачыла начальніца аддзела маркетынгу Дар'я Смарцова, дадзеная прадукцыя не забароненая для спажывання дзецьмі. Яна прайшла ўсе неабходныя экспертызы і зацверджана Мінздароўем.

— Інфармацыя, якую «раздулі» блогеры ў сацсетках, не адпавядае рэчаіснасці. Паказанні бытавога алкатэстара з'яўляюцца следствам пароў алкаголю, якія знікаюць праз пару-тройку хвілін. Ніякай шкоды для дзіцячага арганізма наша марожанае, як і цукеркі «Сталічныя», не нясе, — падкрэсліла Дар'я Мікалаеўна.

У Беларусі 0,29 праміле — дазволеная норма, 0,30 праміле ўжо сведчаць пра стан алкагольнага ап'янення. Каб гэтага дасягнуць, марожанага давядзецца з'есці шмат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках