5 снежня 2025, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзік Ван Дайк раскрыў сакрэт даўгалецця напярэдадні свайго 100-годдзя

2
Дзік Ван Дайк раскрыў сакрэт даўгалецця напярэдадні свайго 100-годдзя
Дзік Ван Дайк
Фота: foxnews.com

Легендарны амерыканскі акцёр стараецца пазбягаць двух пачуццяў.

Легендарны амерыканскі акцёр Дзік Ван Дайк, які праславіўся ролямі ў «Мэры Попінс» і «Піф-паф, ой-ой-ой», расказаў, што галоўным сакрэтам яго даўгалецця стала пазбяганне двух пачуццяў — гневу і нянавісці. 13 снежня артыст адзначыць свой соты дзень нараджэння, піша Independent (пераклад — сайт Charter97.org).

Ван Дайк прызнаўся, што заўсёды трымаўся «яснага, пазітыўнага погляду на жыццё». Паводле яго слоў, моцныя негатыўныя эмоцыі разбураюць чалавека знутры: «Гнеў і нянавісць з'ядаюць чалавека. Я ніколі не мог адчуваць сапраўднай, пякучай нянавісці. Думаю, менавіта гэта і дапамагло мне пражыць так доўга».

Нягледзячы на ўзрост, акцёр застаецца актыўным — нядаўна ён выпусціў кнігу «100 правілаў, каб дажыць да 100». Ван Дайк адзначае, што кожная парада ў кнізе заснаваная на асабістым досведзе і мае вялікае значэнне.

Артыст захоўвае бадзёрасць духу і пачуццё гумару: «Я цудоўна сябе адчуваю для 100 гадоў. Часам энергіі больш, часам менш, але я ніколі не прачынаюся ў дрэнным настроі. Дасюль адчуваю сябе трынаццацігадовым».

Разважаючы пра спадчыну, Ван Дайк кажа, што яго менш хвалюе ўласная памяць, чым тое, што яго творчасць працягвае жыць. За больш як сямідзесяцігадовую кар'еру Ван Дайк атрымаў чатыры прэміі «Эмі», «Тоні» і «Грэмі» за саўндтрэк да «Мэры Попінс». Яго ўнеслі ў Тэлевізійную Залу славы, і ён мае зорку на Алеі славы. «У мяне было дзіўнае, насычанае жыццё, і наракаць мне няма на што», — падсумаваў акцёр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках