5 снежня 2025, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу палаюць хмарачосы

9
У Ганконгу палаюць хмарачосы

Людзі ў пастцы.

13 чалавек, уключаючы пажарнага, загінулі ў выніку магутнага пажару, які ахапіў некалькі шматпавярховых будынкаў у жылым комплексе ў Ганконгу, паведамляе South China Morning Post. Яшчэ як мінімум 16 чалавек пацярпелі.

Агонь ахапіў некалькі будынкаў жылога комплексу «Ван Фук Корт» у раёне Тай По. Загарэліся бамбукавыя будаўнічыя рыштункі і сетка, якімі будынкі комплексу былі акружаныя на час рэнавацыі.

Першапачаткова паведамлялася, што гарэлі чатыры карпусы комплексу, але неўзабаве пажар распаўсюдзіўся на ўсе восем карпусоў жылога комплексу. Улады прысвоілі пажару пяты, найвышэйшы, узровень небяспекі.

Што стала прычынай пажару, пакуль невядома. Раней мясцовыя жыхары скардзіліся на рабочых, якія курылі падчас працы, піша South China Morning Post.

Паводле дадзеных выдання, у паліцыю паступаюць паведамленні, што ў ахопленых полымем будынках могуць заставацца людзі. Паводле ацэнак арганізацыі па выратаванні хатніх жывёл, у дамах, якія загарэліся, могуць таксама знаходзіцца больш за 100 хатніх улюбёнцаў.

Пакуль патушыць агонь не ўдаецца. На фоне пагрозы распаўсюджвання пажару паліцыя эвакуявала два суседнія кварталы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках