5 снежня 2025, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мінчанку нечакана напаў лось

20
На мінчанку нечакана напаў лось
Фота: Ivars Krutainis / Unsplash.com

Відэа.

Каго толькі не сустрэнеш у Мінску. Жанчына амаль сутыкнулася з ласём, піша «Точка».

Усё гэта здарылася ў раёне вуліцы Ангарскай, бліжэй да МКАД. Сваю прыгоду мінчанка выклала ў TikTok.

На кадрах можна заўважыць, як вялізны спалоханы лось ледзь не збіў жанчыну. Яна паспела ўхіліцца.

«Ангарская, будзьце асцярожныя!» — звярнулася да мінчукоў ціктокерка.

@senechka100 ♬ Danger - SoundAudio

Людзі пачалі пісаць у каментарыях, што часта сустракаюць дзікую жывёлу ў гэтым раёне. Вось толькі некаторыя каментары:

«Аператарка не зразумела, што гэта вельмі небяспечна»

«Я б у штаны наклаў»

«Лось наўрад ці напаў бы на чалавека. Ён, хутчэй за ўсё, сам спалоханы, але я б таксама спалохаўся, калі б перад мною хадзіў цуд вагой у паўтонны»

«Гэта не ўпершыню, яны штогод прыходзяць перад зімой»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках