Стаянка ў двары можа абысціся ў сотні рублёў
10- 27.11.2025, 17:25
- 5,146
Які штраф пагражае беларусам за непрыбраны снег каля аўтамабіля.
З надыходам халадоў аўтаўладальнікаў зноў папярэджваюць пра важнае правіла: пры паркаванні ў дварах і на праездах неабходна расчышчаць снег у радыусе не менш як адзін метр ад машыны. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.
У чым сутнасць патрабавання
Як растлумачыў намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашко, уладальнікі транспартных сродкаў (у тым ліку ІП) абавязаны самастойна прыбіраць снег:
на прыдамавых тэрыторыях;
на праездах;
у зоне, адведзенай для стаянкі або руху аўтамабіля.
Расчышчаць трэба ўчастак не менш за 1 метр ад кузава машыны — незалежна ад таго, ці знаходзіцца яна ў уласнасці, ці выкарыстоўваецца на іншых законных падставах, піша «Мінская праўда».
Чым пагражае невыкананне
За парушэнне правілаў добраўпарадкавання дзейнічае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 22.10 КаАП:
фізічныя асобы — штраф да 25 базавых велічынь;
індывідуальныя прадпрымальнікі — ад 10 да 50 базавых велічынь;
юрыдычныя асобы — ад 20 да 100 базавых велічынь.
Важна: з 1 студзеня 2026 года памер базавай велічыні ў Беларусі павялічыцца да 45 рублёў (цяпер — 42 рублі).