5 снежня 2025, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Корж анансаваў канцэрт у Бухарэсце

2
Макс Корж анансаваў канцэрт у Бухарэсце

Продаж квіткоў стартуе 2 снежня.

Беларускі спявак Макс Корж вечарам 27 лістапада анансаваў канцэрт у сталіцы Румыніі Бухарэсце.

Чакаецца, што канцэрт адбудзецца 23 мая на Нацыянальным стадыёне, які ўмяшчае 54 тысячы чалавек. Продаж квіткоў стартуе 2 снежня.

«Усе на выезд!» — заклікаў сваіх прыхільнікаў Макс Корж.

Нагадаем, апошні канцэрт беларускага выканаўцы, які прайшоў 9 жніўня 2025 года на стадыёне PGE Narodowy ў Варшаве (Польшча), сабраў больш за 70 тысяч чалавек і быў азмрочаны скандалам.

11 жніўня паліцыя Варшавы заявіла, што падчас канцэрта затрымала 109 чалавек за шэраг парушэнняў, у тым ліку за напад на ахоўнікаў і захоўванне наркотыкаў.

Акрамя таго, фанаты Коржа напярэдадні канцэрта 8 жніўня зладзілі «разагрэў» у адным з раёнаў горада. У той дзень, паводле даных паліцыі, былі затрыманыя дзевяць чалавек, а 25 — аштрафаваныя.

12 жніўня прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск заявіў, што пасля канцэрта Макса Коржа Польшчу павінны будуць пакінуць 63 чалавекі — 57 грамадзян Украіны і шэсць — Беларусі.

6 верасня ў беларускага выканаўцы быў запланаваны канцэрт у Алматы (Казахстан). Аднак выступленне адмянілі. Як патлумачыў выканаўца, гэта адбылося таму, што фанаты так моцна «качнулі» ў Варшаве, што ўлады казахстанскага горада вырашылі, што «не вывезуць» канцэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках