ЗСУ спынілі расіян на падступах да Гуляйполя
2- 30.11.2025, 19:26
- 2,192
Вораг у гэты населены пункт не ўвайшоў.
Расійскія акупанты не спыняюць штурмавыя дзеянні ў раёне Гуляйполя Запарожскай вобласці. Аднак іх спынілі ўкраінскія абаронцы на падыходах да горада.
Як паведамляе «РБК-Украіна», пра гэта спікер Сіл абароны Поўдня Уладзіслаў Валошын распавёў у эфіры тэлемарафону.
Паводле яго слоў, сітуацыя на гэтым напрамку даволі няпростая. Вораг не спыняе штурмавых дзеянняў, спрабуе адціснуць Сілы абароны Украіны, аднак у самым Гуляйполі расіян няма.
«Яго спынілі і заблакавалі на падступах да самога гэтага населенага пункта. Сілы абароны Украіны праводзяць супрацьмеры ў адказ на варожыя атакі, працягваюцца пошукава-ўдарныя дзеянні па выяўленні груп, якія спрабуюць інфільтравацца ў гэты населены пункт. Таму ў самым Гуляйполі баявых сутыкненняў няма. Вораг у гэты населены пункт не ўвайшоў», — распавёў Валошын.