Расійскіх акупантаў зноў загналі ў трубу
7- 30.11.2025, 20:29
- 9,486
Расіяне здаліся ў палон ЗСУ.
Расійскія акупанты «Скаўт» і «Даўлет», якія здаліся ў палон ЗСУ на Канстанцінаўскім напрамку, распавялі, як больш за двое сутак паўзлі па каналізацыйнай трубе, каб разгарнуць для «карцінкі» трыкалор.
Відэа з допытам палонных апублікавала 12-я брыгада спецыяльнага прызначэння «Азоў».
«Чаму расіяне так любяць каналізацыю? Гэта аповед пра падземныя санкі, «сцягавтык» любой цаной і бясконцыя «мясныя» штурмы. А таксама пра чалавечае стаўленне да палонных з боку азоўцаў, якія імкнуцца вярнуць сваіх пабрацімаў з няволі», — растлумачылі ў брыгадзе.
Калі акупанты дапаўзлі да «пункта» прызначэння, яны яшчэ пэўны час перасоўваліся па адкрытай мясцовасці. Праз некаторы час яны атрымалі паведамленне ад свайго камандавання, што ім скінуць з дапамогай беспілотніка «падарунак».
Аднак замест ежы і вады, на якія яны разлічвалі, расіяне атрымалі трыкалор — ім загадалі разгарнуць яго ў населеным пункце, каб імітаваць захоп тэрыторыі. Палонныя кажуць, што самі шакаваныя такім стаўленнем сваіх камандзіраў.
Упершыню расійскія войскі выкарысталі падземную трубу, каб зайсці ў тыл украінскіх пазіцый у Аўдзееўцы ў студзені 2024 года.
Другі раз армія РФ выкарыстала гэтую ж тактыку ў сакавіку 2025 года: спрабавалі падступіцца да Суджы ў Курскай вобласці па трубе газаправода.