Турцыя правяла гістарычнае выпрабаванне беспілотнага знішчальніка
1- 30.11.2025, 21:39
- 4,618
Гэта выпрабаванне называюць пачаткам новай эры ў авіяцыі.
Першы беспілотны знішчальнік Турцыі Bayraktar KIZILELMA стаў першай платформай у свеце, якая паразіла рэактыўную паветраную мэту ракетай «паветра–паветра» падчас выпрабаванняў каля ўзбярэжжа Сінопа.
Як паведамляе TRT Haber са спасылкай на заяву кампаніі Baykar, праект развіваўся выключна за кошт нацыянальных рэсурсаў. Выпрабаванне ўвайшло ў гісторыю як першы паспяховы выпадак прымянення беспілотнага знішчальніка супраць паветранай мэты.
Большасць беспілотных апаратаў у свеце прызначаныя для выканання задач «паветра–зямля». Аднак KIZILELMA стаў першай платформай, што даказала здольнасць весці паветраны бой. Гэты вынік называюць пачаткам новай эры ў авіяцыі.