5 снежня 2025, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвядуць падатак на электрамабілі

14
У Беларусі ўвядуць падатак на электрамабілі

Колькі давядзецца заплаціць.

Уладальнікі электрамабіляў і гібрыдаў будуць плаціць падаткі нараўне з вадзіцелямі аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарэння. Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс, якія апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта піша партал «Ilex».

З моманту ўвядзення транспартнага падатку электрамабілі не прызнаваліся аб’ектамі падаткаабкладання.

Аднак гэтае паслабленне дзейнічае толькі да канца 2025 года. У новым Падатковым кодэксе яго падаўжэнне не прадугледжана, таму цяпер і ўладальнікі электрамабіляў пачнуць уносіць сваю лепту ў бюджэт.

Фізічным асобам транспартны падатак будуць налічваць у Міністэрстве па падатках і зборах. Прычым у 2026-м плаціць яшчэ не давядзецца.

Сума налічанага падатку і сума да аплаты будуць пазначаныя ў паведамленнях, якія падатковыя органы накіруюць людзям не пазней за 1 кастрычніка 2027-га.

А заплаціць яго трэба будзе да 15 лістапада таго ж года.

Пры гэтым асобныя стаўкі для аўтамабіляў Падатковым кодэксам не прадугледжаныя. Таму варта арыентавацца на расцэнкі для звычайных легкавых аўтамабіляў.

Вось якія яны будуць у 2026 годзе:

масай да 1,5 т (а таксама за легкавы аўтамабіль, адносна якога адсутнічае інфармацыя пра дазволеную максімальную масу) — Br70 (+Br5 да стаўкі, што дзейнічае ў 2025 годзе);

звыш 1,5 т, але не больш за 1,75 т — Br99 (+Br7);

звыш 1,75 т, але не больш за 2 т — Br124 (+Br8);

звыш 2 т, але не больш за 2,25 т — Br148 (+Br10);

звыш 2,25 т, але не больш за 2,5 т — Br177 (+Br16);

звыш 2,5 т, але не больш за 3 т — Br196 (+Br13);

звыш 3 т — Br270 (+Br17).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках