Названыя 10 самых надзейных седанаў сярэдняга памеру
1- 6.11.2025, 19:32
- 2,906
Спіс узначаліў Lexus ES 300h.
Партал TopSpeed склаў рэйтынг самых надзейных седанаў сярэдняга памеру.
Спіс узначаліў Lexus ES 300h з рэйтынгам якасці на ўзроўні 87 балаў са 100 магчымых. Сярод яго пераваг эксперты адзначаюць высокі ўзровень камфорту і бясшумную працу гібрыднай сілавой устаноўкі. Другое месца займае Toyota Camry, якасць і надзейнасць якой ацанілі ў 86 балаў са 100. Аўтамабіль цэняць за плыўнасць ходу і высокі ўзровень шумоізаляцыі ў салоне. На трэцім месцы — Toyota Crown з паказчыкам надзейнасці 85 балаў са 100. Аўтамабіль вылучаецца прасторным салонам і высокім камфортам.
У топ-10 таксама ўвайшлі Nissan Altima, Genesis G80, Kia K5, Honda Accord, Subaru Legacy, Volkswagen Arteon і Hyundai Sonata.