5 снежня 2025, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяміразовы ўладальнік Супербоўла кланіраваў сваю сабаку

5
Сяміразовы ўладальнік Супербоўла кланіраваў сваю сабаку
Том Брэды

Яго гадаванца не стала два гады таму.

Легендарны гулец НФЛ Том Брэды, з найбольшай колькасцю тытулаў у гісторыі амерыканскага футболу, падзяліўся навіной пра кланіраванне сваёй сабакі, якая памерла два гады таму. Пра гэта піша The Guardian.

У снежні 2023 года спартовец у сацыяльных сетках паведаміў пра страту сабакі па мянушцы Луа.

«Я люблю сваіх жывёл. Яны вельмі шмат значаць для мяне і маёй сям'і. Некалькі гадоў таму я супрацоўнічаў з Colossal і скарыстаўся іх тэхналогіяй неінвазіўнага кланіравання, узяўшы кроў у пажылой сабакі нашай сям'і <...> Усяго за некалькі месяцаў Colossal падарыла маёй сям'і другі шанец — яны кланіравалі нашу любімую сабаку», — сказаў Брэды.

48-гадовы Брэды — сяміразовы трыумфатар Супербоўла і пяціразовы MVP фінальных матчаў. У лютым 2023 года ён канчаткова абвясціў пра завяршэнне сваёй кар'еры ў НФЛ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках