5 снежня 2025, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкі «Галатасарай» цікавіцца Месі

Турэцкі «Галатасарай» цікавіцца Месі

Аргенцінец можа адпраўіцца ў арэнду.

Турэцкі «Галатасарай» хоча ўзяць у арэнду ў амерыканскага «Інтэр Маямі» легендарнага аргенцінскага нападніка Ліянэля Месі.

Пра гэта паведамляе Fotomac.

Паводле інфармацыі крыніцы, гаворка можа ісці пра арэнду ўсяго на чатыры месяцы.

Месі спатрэбіцца гульнявая практыка перад чэмпіянатам свету-2026, які стартуе 11 чэрвеня наступнага года.

Сезон у MLS завершыцца напрыканцы года, а новы пачнецца толькі ў сакавіку. Гэтую паўзу ветэран можа выкарыстаць, каб зноў пагуляць у Еўропе і не страціць форму перад мундыялем.

«Галатасарай» з'яўляецца ўдзельнікам Лігі чэмпіёнаў і гатовы зрабіць прапанову аб арэндзе 38-гадовага нападніка.

Ліянэль Месі ў бягучым сезоне правёў за «Інтэр Маямі» 45 матчаў, забіў 40 галоў і аддаў 19 асістаў ва ўсіх турнірах. Аргенцінец выступае за амерыканскі клуб пасля пераходу з ПСЖ у 2023 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках