5 снежня 2025, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка стала фіналісткай выніковага турніру WTA

4
Арына Сабаленка стала фіналісткай выніковага турніру WTA
Арына Сабаленка

Беларуска атрымала няпростую перамогу над тэнісісткай з ЗША Амандай Анісімовай.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка стала ўдзельніцай тытульнага матчу на WTA Finals, які праходзіць у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія).

Лідарка сусветнага рэйтынгу атрымала няпростую перамогу над тэнісісткай з ЗША Амандай Анісімовай — 6:3, 3:6, 6:3. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 23 хвіліны.

У першым сэце Сабаленка зрабіла на два брэйкі больш за суперніцу, у другім — Анісімова. Вырашальным у трэцяй партыі стаў сёмы гейм, у якім беларуска з другой спробы зрабіла брэйк, што дазволіла давесці справу да перамогі.

Сабаленка скараціла лік у супрацьстаянні з Анісімовай, дзе перавага па-ранейшаму на баку амерыканкі — 6:5. Дзякуючы гэтаму яна другі раз у кар'еры выйшла ў фінал Выніковага турніру. За трафей Арына пазмагаецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках