НЛА ў Сонечнай сістэме: з’явілася сенсацыйная тэорыя
27- 9.11.2025, 9:35
- 11,958
Шукаць сляды іншапланетных цывілізацый варта на Месяцы.
Прафесар Алекс Элэры з Карлтонскага ўніверсітэта высунуў гіпотэзу, што іншапланетныя цывілізацыі ўжо маглі наведваць Сонечную сістэму, а сляды іх дзейнасці, магчыма, захаваліся паблізу Зямлі.
Як піша Universe, высокаразвітыя іншапланецяне маглі накіроўваць у космас самаразмнажальныя зонды — так званыя зонды фон Нэймана.
Ідэя такіх апаратаў належыць матэматыку Джону фон Нэйману, які яшчэ ў 1949 годзе дапусціў існаванне машын, здольных ствараць уласныя копіі, выкарыстоўваючы даступныя матэрыялы. Пазней навукоўцы з праграмы SETI развілі гэтую канцэпцыю як магчымы механізм для асваення Галактыкі.
Элэры мяркуе, што сляды такіх тэхналогій варта шукаць на Месяцы — месцы, дзе ўмовы стабільныя, а радовішчы металаў маглі б забяспечыць такія зонды неабходнымі рэсурсамі для самаразмнажэння.
Згодна з яго тэорыяй, апараты маглі выкарыстоўваць матэрыялы Месяца і астэроідаў для будаўніцтва новых зондаў і нават баз.
Навуковец таксама дапускае, што гэтыя прылады маглі сілкавацца ад ядзерных рэактараў, вырабленых з мясцовых рэсурсаў.
Такія ўстаноўкі маглі пакінуць спецыфічныя ізатопныя сляды, напрыклад, торый-232 або неадым-144, якія можна паспрабаваць выявіць сучаснымі сродкамі аналізу.