Маштабны пажар у расійскім Таганрогу: зніклі святло, мабільная сувязь і вада
5- 9.11.2025, 12:48
- 8,830
Слуп дыму падымаецца над горадам.
У расійскім Таганрогу раніцай нядзелі, 9 лістапада, адбыўся маштабны пажар. Пасля гэтага расіяне пачалі паведамляць пра збоі са сувяззю, электраэнергіяй і водазабеспячэннем.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія СМІ.
У прыватнасці, у сацсетках распаўсюджваюцца кадры, на якіх відаць, як слуп дыму падымаецца над горадам. Відавочцы распавядаюць, што ў некаторых раёнах Таганрога знікла святло і няма мабільнай сувязі. Людзі скардзяцца, што пра адключэнне іх не папярэджвалі.
Мясцовыя паблікі мяркуюць, што ўзгаранне магло адбыцца на трансфарматары падстанцыі «Т-25» (110/35/6 кілавольт).
Паводле звестак расійскага прапагандысцкага агенцтва ТАСС, у горадзе ўвялі аварыйнае адключэнне высокавольтнай лініі, у выніку чаго без электраэнергіі засталіся некалькі раёнаў.