5 снежня 2025, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя атрымала новую надзею на ўступленне ў ЕС

2
Турцыя атрымала новую надзею на ўступленне ў ЕС

Стамбул чакае гэтага ўжо 26 гадоў.

28 лістапада міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль на сумеснай прэс-канферэнцыі з турэцкім міністрам замежных спраў Хаканам Фіданам у Берліне заявіў, што «прыйшоў час адкрыць новую старонку» і што Турцыя ў многіх сферах стала «цэнтральным партнёрам», паведамляе BILD.

Фідан пацвердзіў выразны курс Стамбула на ўступленне ў Еўрапейскі саюз: «Еўрапейскі саюз застаецца стратэгічнай мэтай Турцыі, мы будзем імкнуцца выканаць усе адпаведныя ўмовы». Жорсткія крытэрыі для ўступлення ён не лічыць перашкодай. «Трэба выконваць правілы гульні», — сказаў Фідан. У той жа час Турцыя незадаволеная «стагнацыяй» у перамовах аб уступленні.

Вадэфуль растлумачыў, што крытэрыі, якія датычацца дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права, «не падлягаюць абмеркаванню». Гэтыя патрабаванні застаюцца «абавязковымі як перадумова». Разам з тым ён прапанаваў Турцыі падтрымку і заявіў, што калі краіна хоча ўвайсці ў ЕС, «то ў Германіі яна знойдзе надзейнага і сяброўскага партнёра». Анкары трэба толькі «пацвердзіць, што яна мае намер ісці гэтым шляхам».

Турцыя атрымала статус кандыдата ў члены ЕС яшчэ ў 1999 годзе. Афіцыйныя перамовы аб уступленні ідуць з 2005 года, але з 2018-га фактычна замарожаныя. Урад прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ўсё часцей крытыкуюць за яго стаўленне да апазіцыі і СМІ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках