Беларускі футбаліст блішчыць у чэмпіянаце Малдовы
- 1.12.2025, 11:56
- 1,088
Дзяніс Казлоўскі забіў 15-ы гол.
У чарговым туры футбольнага першынства Малдовы кішынёўскі «Зімбру» аказаўся мацнейшы за «Палітэхніку-УТМ» — 4:2.
У складзе пераможцаў 15-ы гол у сезоне забіў беларускі нападнік Дзяніс Казлоўскі, які выйшаў на замену адразу пасля перапынку. Наш суайчыннік працягвае лідзіраваць у гонцы бамбардзіраў чэмпіянату, а ў матчы з «Палітэхнікай-УТМ» у яго актыве яшчэ і выніковая перадача.