У Маскве выбухнуў аўтамабіль расійскага вучонага
16- 1.12.2025, 18:15
- 30,256
Ён працуе ў інстытуце, які вырабляе лазерныя сістэмы для зброі.
У панядзелак, 1 снежня, у Маскве выбухнуў аўтамабіль супрацоўніка НДІ «Полюс» імя Стэльмаха, дзе вырабляюць лазерныя сістэмы для зброі.
Пра гэта паведамляе The Insider.
Адзначаецца, што ў двары жылога комплексу ў горадзе Маскоўскі (Новая Масква) выбухнуў і згарэў легкавы аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.
Прапагандысцкі Telegram-канал 112 паведамляе, што ўладальнікам аўтамабіля з'яўляецца спецыяліст у галіне квантавай электронікі з НДІ «Полюс» імя Стэльмаха, які цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы.
Інстытут займаецца распрацоўкай лазерных далямераў, цэлеўказальнікаў для высокадакладнай зброі і лазерных гіраскопаў для навігацыйных сістэм самалётаў.
Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
