Уіткофа чакаюць у Крамлі ў аўторак
4- 1.12.2025, 13:29
- 2,120
Аб гэтым заявіў Пяскоў.
У Крамлі заявілі, што сустрэча кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна са спецыяльным пасланнікам ЗША Стывам Уіткофам для абмеркавання параметраў патэнцыйнага мірнага пагаднення дзеля завяршэння расійска-ўкраінскай вайны запланаваная на аўторак, 2 снежня.
Такую заяву прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова перадае «Інтэрфакс».
Пяскоў сказаў, што сустрэча Пуціна і Уіткофа плануецца ў другой палове дня ў аўторак.
«Сустрэча з Уіткофам плануецца на заўтра. Ён сам пра гэта сказаў... У прэзідэнта сёння будзе некалькі нарадаў непублічнага характару ў межах падрыхтоўкі да расійска-амерыканскіх кантактаў», — сказаў ён.
Раней у амерыканскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што Уіткоф, а таксама, верагодна, зяць Трампа, Джарэд Кушнер, прыбудуць у Маскву для перамоваў ужо ў панядзелак.