5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне выявілі банкноты наміналам 500 еўра, на якія палююць калекцыянеры

3
У Гродне выявілі банкноты наміналам 500 еўра, на якія палююць калекцыянеры

Банк западазрыў падробку, але дарэмна.

У Гродне спрабавалі размяняць у банку дзве купюры па 500 еўра, але супрацоўнік выклікаў міліцыю. Экспертыза паказала: гэта не фальшыўка, а даволі рэдкія банкноты.

На банкнотах не было кінеграмы (металізаванага ахоўнага элемента), не свяціліся асобныя элементы і не было часткі ахоўнай ніткі.

У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз прыйшлі да высновы, што купюры надрукавалі на прадпрыемстве, дзе выпускаюць банкноты еўра, але пры друку ўзнік дэфект.

Як патлумачылі ў ДКСЭ, брак у вытворчасці купюр сустракаецца даволі рэдка. Так, у 2021 годзе да судовых экспертаў на даследаванне трапілі бракованыя банкноты еўра.

На купюры ў 50 еўра, якую прынесла ў банк жыхарка Гродна, не было галаграмы. Эксперты прыйшлі да высновы, што гэта заводскі брак, але не выключана версія, што галаграму выдалілі зламыснікі, каб пасля зрабіць з купюры падробку. У 2024 годзе на даследаванне трапілі бракованыя 100-доларавыя купюры.

Такія рэдкія банкноты выклікаюць цікавасць у калекцыянераў.

Спецыялісты нагадваюць: калі ў вас узніклі сумневы ў сапраўднасці банкноты, можна звярнуцца ў ДКСЭ — там правядуць экспертызу на платнай аснове.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках