5 снежня 2025, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі ваенна-прамысловы комплекс сутыкнуўся з праблемай праз карупцыйныя скандалы

2
Кітайскі ваенна-прамысловы комплекс сутыкнуўся з праблемай праз карупцыйныя скандалы

Шэраг кантрактаў скасаваны.

Даходы найбуйнейшых абаронных кампаній Кітая знізіліся летась, паколькі антыкарупцыйная кампанія запаволіла заключэнне кантрактаў і закупы ўзбраення. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле дадзеных аналітыкаў, шматлікія карупцыйныя абвінавачанні ў сістэме ваенных закупаў прывялі да пераносу або адмены ключавых кантрактаў у 2024 годзе, што ўзмацніла нявызначанасць вакол тэмпаў мадэрнізацыі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК).

Асабліва прыкметныя наступствы расследаванняў у Ракетных войсках НВАК, адным з ключавых звёнаў ваеннай рэформы, дзе ў 2023 годзе пад следства трапілі вышэйшыя афіцэры. У кастрычніку з Камуністычнай партыі былі выключаныя восем generaлаў, уключна з другім па значнасці вайсковым лідарам Хэ Вэйдунам.

На фоне глабальнага росту: 100 найбуйнейшых абаронных кампаній свету павялічылі даходы на 5,9% (да рэкордных $679 млрд), — Кітай стаў адзіным буйным рэгіёнам, дзе зафіксавана падзенне. Сярод пацярпелых — авіяцыйны гігант AVIC, вытворца бранятэхнікі Norinco і ракетна-касмічная карпарацыя CASC. Norinco паказала найбольш рэзкае падзенне — на 31%, да $14 млрд.

Эксперты SIPRI папярэджваюць: затрымкі і кадравыя перастаноўкі могуць паўплываць на тэрміны ўводу новых ракетных, кібер- і авіяцыйных сістэм, што ставіць пад пытанне дасягненне мэтаў да 2027 года — стагоддзя заснавання папярэдніка НВАК.

Тым не менш даследчыкі чакаюць, што ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве Пекін працягне курс на мадэрнізацыю арміі, хоць і з больш строгім кантролем, павышанымі выдаткамі і затрымкамі ў шэрагу праграм.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках