5 снежня 2025, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: План Пуціна, які датычыцца Усходняй Еўропы, праваліўся

1
The Telegraph: План Пуціна, які датычыцца Усходняй Еўропы, праваліўся

Санкцыі ЗША падрываюць пазіцыі Расіі ва Усходняй Еўропе і б'юць па нафтавых даходах Крамля.

Новыя санкцыі ЗША супраць нафтавых гігантаў «Раснафты» і «Лукойла» наносяць Маскве самы адчувальны ўдар з пачатку вайны, аслабляючы яе ўплыў ва Усходняй Еўропе і адначасова пазбаўляючы значнай часткі нафтавых даходаў, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Балгарыя і Сербія — краіны з даўнімі гістарычнымі сувязямі з Расіяй — вымушаныя выціскаць расійскія кампаніі з ключавых энергетычных актываў. У Балгарыі дзяржава ўзяла пад кантроль найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод і сетку АЗС «Лукойла», прызначыўшы часовага кіраўніка і атрымаўшы ад ЗША шэсць месяцаў на пошук пакупніка. «Лукойл» доўгія гады быў галоўным інструментам расійскага ўплыву ў краіне, але парламент упершыню адхіліў спробу прэзідэнта-русафіла заблакаваць адчужэнне актываў.

У Сербіі пад пагрозай апынулася праца прадпрыемства, што належыць «Газпрому»: праз санкцыі яно не можа закупляць нафту. Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч гатовы ўзяць кампанію пад кантроль, разлічваючы на часовыя паслабленні з боку ЗША, але эксперты лічаць, што ўплыў Масквы ў Бялградзе імкліва слабее, а краіна непазбежна рухаецца да Захаду.

Адначасова расійскі нафтавы экспарт перажывае рэзкае падзенне. Пастаўкі ў Кітай знізіліся да мінімуму за ўвесь перыяд вайны, а продажы «Лукойла» практычна зніклі. Санкцыі пазбаўляюць бюджэт Расіі ад $2,5 да $5 млрд у месяц — амаль траціны экспартных даходаў. Масква спрабуе абыходзіць абмежаванні, пераафармляючы пастаўкі праз «невядомых» прадаўцоў, але вярнуць былыя цэны, на думку аналітыкаў, ёй не ўдасца.

Эксперты лічаць, што эканамічны ціск набліжае момант, калі Крамлю давядзецца абмяркоўваць мір на менш выгадных умовах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках