5 снежня 2025, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто заменіць Ярмака ў адміністрацыі Зяленскага?

5
Хто заменіць Ярмака ў адміністрацыі Зяленскага?

Сталі вядомыя верагодныя кандыдаты.

Найбольш рэальнымі кандыдатамі на пасаду кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны з’яўляюцца міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў, міністр абароны Дзяніс Шмыгаль, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў і намеснік кіраўніка Офіса па ваенных пытаннях Павел Паліса, паведамілі крыніцы «Украінскай праўды».

«Па стане на пачатак тыдня суразмоўцы УП называюць адразу некалькі прозвішчаў на пасаду кіраўніка Офіса. Міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў, міністр абароны Дзяніс Шмыгаль, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў і намеснік кіраўніка Офіса па ваенных пытаннях Павел Паліса выглядаюць як група найбольш рэальных кандыдатаў», — гаворыцца ў паведамленні.

«Такое прызначэнне магло б перанесці акцэнт пасады кіраўніка Офіса са скандалаў і ўнутраных праблем на буйную міжнародную працу, што магло б некалькі супакоіць палітычную сітуацыю», – гаворыцца ў артыкуле.

У той жа час пераход у Офіс прэм’ер-міністра Украіны Юліі Свірідэнка называюць немагчымым па дзвюх прычынах: па-першае, сама прэм’ер бачыць у гэтым даўншыфтынг, па-другое, перазапуск усяго Кабміна запатрабуе шмат сіл.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках