Левандоўскі — у топ-3 сусветнага рэйтынгу продажаў футболак
3- 1.12.2025, 22:17
- 1,432
Вышэй толькі Ямаль і Месі.
18-гадовы вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль узначаліў сусветны рэйтынг продажаў футбольных джэрсі ў 2025 годзе, апярэдзіўшы Ліянэля Месі.
Паводле маркетынгавага даследавання выдання SPORF, юны Ямаль дэманструе неверагодную папулярнасць: яго футболка была прададзена ў колькасці 1 315 000 асобнікаў, што дазволіла яму заняць першае месца. Ліянэль Месі, футболку якога набылі 1 278 000 разоў, размясціўся на другой пазіцыі. Замыкаюць пяцёрку лепшых Роберт Левандоўскі (1 110 000), Кіліян Мбапэ (1 020 000) і Вінісіус Жуніёр (992 000).
Top 5 футбалістаў з найбольшай колькасцю прададзеных футболак у 2025 годзе.
1. Ламін Ямаль.
2. Ліянэль Месі.
3. Левандоўскі.
4. Кіліян Мбапэ
5. Вінісіус. pic.twitter.com/CKMPcAYFu0
— TheScreenshotLad (@thescreenlad) 27 лістапада 2025