Reuters: У РФ спыніўся буйны нафтаперапрацоўчы завод пасля атакі Украіны
1- 10.12.2025, 8:30
- 3,588
Рамонтныя працы могуць працягнуцца каля месяца.
Расійскі нафтаперапрацоўчы завод у Сызрані спыніў перапрацоўку нафты 5 снежня пасля пашкоджання ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў, піша агенцтва Reuters.
Адзначаецца, што Украіна і Расія працягваюць атакаваць аб’екты энергетычнай інфраструктуры, паколькі мірныя перамовы не прасоўваюцца.
Украінскія вайскоўцы ў пятніцу заявілі, што ўначы нанеслі дальнабойныя ўдары па нафтаперапрацоўчым заводзе ў расійскім горадзе Сызрань і порце Цемрук у Краснадарскім краі.
Паводле слоў крыніц агенцтва, дроны трапілі ў устаноўку першаснай перапрацоўкі нафты CDU-6, якая з’яўляецца асноўным абсталяваннем завода, і ўжо станавілася мішэнню дронаў у жніўні, пасля чаго патрабавала двухтыднёвага рамонту. Цяперашнія рамонтныя працы могуць працягнуцца каля месяца.
Паводле даных крыніц агенцтва ў галіне, летась перапрацоўка нафты на Сызранскім заводзе была значна ніжэй за праектную магутнасць і складала каля 90 тыс. барэляў у суткі, або 4,3 млн метрычных тон.
Летась завод вырабіў 800 тыс. тон бензіна, 1,5 млн тон дызельнага паліва і 700 тыс. тон мазуту.