Расійскія школьнікі масава скупляюць беларускія цукеркі з алкаголем
5- 10.12.2025, 11:31
- 2,644
Трэнд разагналі сацсеткі.
Падлеткі ў Расіі пачалі актыўна купляць шакаладныя «чарачкі» і «бутэлькі» з лікёрам і каньяком унутры.
Як сцвярджае расійскае выданне «База», попыт падскочыў напярэдадні навагодніх мерапрыемстваў пасля вірусных відэа ў сацсетках. Алка-салодкасці — у тым ліку прадукцыя беларускага вытворцы — падлеткі заказваюць проста на маркетплэйсах і бяруць з сабой на школьныя святы.
Сцвярджаецца, што змесціва такіх цукерак хапае прыблізна на палову чарачкі. Наборы каштуюць да дзвюх тысяч рублёў. Кампактны фармат і «магчымасць пранесці незаўважна» сталі галоўнымі аргументамі, якімі дзеляцца падлеткі ў сацсетках.

Аднак частка школьнікаў прызнаецца, што дрэнна пераносіць салодкасці з алкаголем. «Пасля двух штук пачало млосціць, галава закружылася», — распавядаюць яны. Сімптомы карыстальнікі звязваюць з рэзкім ап’яненнем.