«Сволачы! Сыходзьце!»: Пажылы жыхар Куп'янска выгнаў акупантаў з пад'езда
4- 10.12.2025, 11:57
- 6,166
Мужчына адкрыта заявіў расійскім вайскоўцам, каб тыя сыходзілі з горада.
Пажылы мужчына лае акупанта, які стаіць каля пад'езда шматпавярхоўкі: «Сволачы! Сыходзьце і нех#й сюды прыходзіць! За сваёй Расеяй сачыце».
На Куп'янскім накірунку мясцовы жыхар адкрыта выказаў расійскім акупантам сваё стаўленне да іх прысутнасці і да разбурэнняў, якія яны прынеслі на ўкраінскую зямлю.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», мужчына паказаў захопнікам дарогу і заклікаў іх неадкладна забірацца з тэрыторыі горада.
У адказ на з'яўленне расійскіх вайскоўцаў мужчына эмацыйна заявіў:
«Украінскія жаўнеры з Жытомірскай вобласці кармілі мяне шакаладам, паштэтамі і каўбасой. А вы, сволачы, сыходзьце! І нех#й сюды прыходзіць, за сваёй Расеяй сачыце, каб яна квітнела!»
Яго словы сталі сімвалам стаўлення мясцовых жыхароў да акупацыйных войскаў, якія прынеслі на Харкаўшчыну вайну, разбурэнні і смерць.