Інфляцыя ў Беларусі паскараецца
2- 10.12.2025, 12:39
- 1,948
Лукашысты не ў змозе стрымаць рост цэн на прадукты харчавання.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе паскорылася да 7%, паведамляе Белстат. Месяцам раней яна была на ўзроўні 6,9%. Пры гэтым гадавая інфляцыя на прадукты трымаецца на ўзроўні каля 10%.
У лістападзе Белстат зафіксаваў інфляцыю на ўзроўні 0,4% у параўнанні з кастрычнікам. За мінулы месяц цэны на харчовыя тавары павялічыліся на 0,8%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,02%, а платныя паслугі — на 0,1%.
Гадавая інфляцыя на прадукты ў лістападзе склала 9,9% у параўнанні з аналагічным месяцам 2024-га (месяцам раней — 9,8%), на нехарчовыя тавары — 2,6% (было 2,5%), а на платныя паслугі — 7,7% (супраць 7,6%).
За 11 месяцаў бягучага года інфляцыя склала 6,5%. Найбольш за гэты час падаражэлі прадукты — на 8,5%.
На 2025 год улады раней прагназавалі інфляцыю на ўзроўні да 5%.