10 снежня 2025, Серада, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха заспяваў у правакацыйным рэкламным роліку

13
Саладуха заспяваў у правакацыйным рэкламным роліку

Артыст з'явіўся ў рэкламе Mark Formelle разам з мадэлямі.

Аляксандр Саладуха прымерыў вобраз каляднага труса ў правакацыйнай рэкламе ад папулярнай беларускай кампаніі Mark Formelle, якая вырабляе ніжнюю бялізну.

Саладуха выконвае кавер на папулярную песню шатландскага поп-гурта Wet Wet Wet, якая атрымала шырокую вядомасць дзякуючы фільму «Сапраўднае каханне».

66-гадовы спявак не пазбаўлены самаіроніі: гэта бачна па тэксце песні.

«Давай нарэжам салатзік, уключым тэлевізар сям'ёй, праспяваем пра вінаградзік, пастаў мне лайк і пішы камент», — дзёрзка выконвае Саладуха.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках