У Беларусі рыхтуюць новыя валютныя абмежаванні
2- 10.12.2025, 13:44
- 3,462
Рэжым зноў ужорсткае правілы разлікаў у замежнай валюце.
У Беларусі намерваюцца ўвесці навацыі ў сферы валютнага рэгулявання і кантролю. Адпаведны законапраект паступіў на разгляд у «парламент».
«Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваецца правядзенне філіяламі замежных банкаў аперацый з валютнымі каштоўнасцямі, аднесенымі да банкаўскіх, у парадку, вызначаным для банкаў Беларусі», — паведамляе «парламент».
Таксама дакумент прадугледжвае:
выключэнне магчымасці выкарыстання замежнай валюты ў разліках паміж філіялам замежнага банка і рэзідэнтамі пры правядзенні аперацый з валютнымі каштоўнасцямі, якія не адносяцца да банкаўскіх;
забарона на правядзенне плацяжоў і пераводаў у замежнай валюце фізічнай асобай — нерэзідэнтам на рахунак юрыдычнай асобы — рэзідэнта, адкрыты ў філіяле замежнага банка;
прадастаўленне права нерэзідэнтам адкрываць рахункі ў беларускіх рублях і (або) замежнай валюце ў філіялах замежных банкаў і праводзіць па іх аперацыі ў выпадках;
правядзенне валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку праз філіялы замежных банкаў, якія атрымалі дазволы Нацбанка.
«Законапраект распрацаваны з мэтай устанаўлення прававога рэгулявання адносін, звязаных з дзейнасцю філіялаў замежных банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні імі аперацый з валютнымі каштоўнасцямі і валютна-абменных аперацый», — паведамляецца ў тэлеграм-канале «парламента».