На захадзе Беларусі з'явіўся рэдкі чорны воўк
12- 10.12.2025, 14:17
- 3,060
Гэта першы выпадак ва ўгоддзях Лідскага паляўнічага гаспадарства.
У Лідскім паляўнічым гаспадарстве быў здабыты рэдкі чорны воўк, паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БООР).
У ўгоддзях Лідскага паляўнічага гаспадарства чорны воўк зафіксаваны ўпершыню.
«Дадзены трафей з'яўляецца анамаліяй, якая не распаўсюджваецца на ўвесь від. Гэта свайго роду генетычнае адхіленне, якое называецца меланізм», — паведамілі ў БООР.
Звера ўдалося забіць на прывадзе. То бок яго перад гэтым прываджвалі — прыкормлівалі ў адным месцы.
Ваўка здабылі паляўнічыя Сяргей Швакель і Дзмітрый Крыпец. Гэта не першы іх ваўчыны трафей з пачатку года.
У Беларусі сезон палявання на ваўка цягнецца цэлы год. Гэтыя драпежнікі пагражаюць папуляцыям капытных — казуляў, дзікоў, ласёў, аленяў. За год адзін воўк з'ядае некалькі тон мяса дзікіх жывёл, таму рэгуляванне яго колькасці з'яўляецца адной з галоўных задач паляўнічых гаспадарстваў.