10 снежня 2025, Серада, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заблакіравалі буйныя крыптабіржы

2
У Беларусі заблакіравалі буйныя крыптабіржы

Bitget, ByBit і OKX больш не адкрываюцца.

У Беларусі перасталі адкрывацца сайты некалькіх вядомых крыптабіржаў. Іх унеслі ў спіс абмежаванага доступу, які вядзе Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелГІЭ», паведамляе «Зеркало».

У стоп-ліст 10 снежня ўключылі ідэнтыфікатары крыптаплатформаў Bitget, ByBit, а таксама OKX. Рашэнне аб абмежаванні доступу да рэсурсаў прымала Міністэрства інфармацыі. Акрамя таго, 5 снежня ў спіс унеслі яшчэ і сайт бота Smart Mining на «падставе прадстаўлення Следчага камітэта».

Некаторыя кліенты біржы ByBit з Беларусі 10 снежня пачалі масава паведамляць у тэматычных групах пра праблемы з доступам да рэсурсу. Карыстальнікі «Белтэлекама» пры спробе зайсці на сайт бачаць такую заглушку:

«Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння ўпаўнаважанага органа Рэспублікі Беларусь».

Іншыя кліенты пішуць, што ўжо знайшлі спосабы абысці блакіроўкі.

Як пісала выданне The Moscow Times, крыптабіржы ByBit і OKX заснаваныя выхадцамі з Кітая, аднак іх офісы знаходзяцца ў розных кутках планеты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках