«Беларусбанк» увёў важныя змены па картках
1- 10.12.2025, 18:35
- 3,576
Яны датычацца фактычна ўсіх кліентаў.
«Беларусбанк» з 1 снежня увёў навацыі па картках. Адно з асноўных змяненняў — пасля заканчэння тэрміну дзеяння «пластыка» новую картку цяпер выпускаюць з іншым унікальным нумарам. То бок прадоўжыць тэрмін дзеяння карткі, якая ў кліента на руках, не атрымаецца.
«Змена датычыцца любой карткі банка», — удакладнілі ў кантакт-цэнтры фінустановы.
Таксама з 1 снежня картку «Беларусбанка» можна заблакаваць па нумары 147. Але званок трэба зрабіць з нумара мабільнага тэлефона, які пазначаны пры рэгістрацыі рахунку.