10 снежня 2025, Серада, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Нападкі Трампа паскараюць пераход да самастойнай абароны Еўропы

1
Politico: Нападкі Трампа паскараюць пераход да самастойнай абароны Еўропы

Неабходна запоўніць прабелы, якія традыцыйна запаўнялі ЗША.

Пастаянныя выпады прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у адрас Еўрапейскага саюза прымушаюць краіны ЕС рыхтавацца да сцэнарыю, які яшчэ нядаўна лічыўся немагчымым — да будучыні, у якой ЗША больш не выступаюць галоўным гарантам бяспекі кантынента. Еўрапейскія лідары паскорана фарміруюць новую сістэму абароны — з апорай на ўласныя сілы, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

На фоне нарастаючай нявызначанасці Брусель, Лондан, Парыж і Берлін ужо выпрабоўваюць мадэль «эўрапейскага лідарства» ў пытаннях бяспекі. Ключавыя рашэнні па Украіне прымаюцца ў межах нефармальнай кааліцыі з удзелам Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Паралельна абмяркоўваюцца варыянты паглыблення каардынацыі — ад пашырэння брытанскіх сіл хуткага рэагавання JEF да ўмацавання «еўрапейскага слупа» ў межах НАТА.

Еўрапейскія чыноўнікі прызнаюць, што перамовы з ЗША пра гарантыі бяспекі — уключна з легендарным артыкулам 5 НАТА — становяцца ўсё больш «нязручнымі». Адзін з высокапастаўленых прадстаўнікоў заявіў, што ўпэўненасць у рэакцыі Вашынгтона ў выпадку нападу на ўсходняга саюзніка «занадта нізкая».

Новы Нацыянальны стратэгічны дакумент адміністрацыі Трампа яшчэ мацней занепакоіў еўрапейцаў. У ім гаворыцца, што ЗША больш не маюць намеру «падпіраць сусветны парадак, як Атлант» і чакаюць, што «багатыя і развітыя краіны» возьмуць адказнасць за свае рэгіёны. Еўропа, паводле дакумента, перажывае «масавую міграцыю» і можа стаць «непазнавальнай у найбліжэйшыя 20 гадоў».

На гэтым фоне ЕС абмяркоўвае магчымыя дадатковыя механізмы абароны, уключна з задзейнічаннем артыкула 42.7 уласнай дамовы аб узаемнай абароне. Германія, якая традыцыйна абапіраецца на ЗША, пачала дыялог з Францыяй пра ролю французскага ядзернага патэнцыялу ў еўрапейскай бяспецы.

Пры гэтым эксперты падкрэсліваюць, што Еўропа ўсё яшчэ сур'ёзна залежыць ад амерыканскіх магчымасцяў — ад разведкі да цяжкай авіяцыі і далёкіх удараў. Запоўніць гэтыя прабелы ў бліжэйшыя гады будзе надзвычай складана.

Тым не менш выснова еўрапейскіх краін адназначная: эпоха безумоўнай амерыканскай «страхоўкі» падыходзіць да канца, і да новага парадку трэба рыхтавацца ўжо цяпер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках