10 снежня 2025, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі пагаварылі з прэзідэнтам ЗША

6
Лідары Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі пагаварылі з прэзідэнтам ЗША

Абмяркоўвалі Украіну.

Лідары Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі 10 снежня правялі тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб абмеркаваць мірны план па Украіне. Пра гэта паведамляе канцэлярыя прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц абмеркавалі з Дональдам Трампам апошнія падзеі, што датычацца мірных перамоў, якія працягваюцца пад кіраўніцтвам ЗША, «віталі намаганні, накіраваныя на дасягненне справядлівага і трывалага міру для Украіны і спыненне кровапраліцця».

Паводле дадзеных Le Monde размова трывала 40 хвілін і была накіраваная на спробу «дабіцца прагрэсу».

«Інтэнсіўная праца над мірным планам працягваецца і будзе працягвацца ў бліжэйшыя дні. Лідары пагадзіліся, што гэта крытычны момант — для Украіны, яе народа і для агульнай бяспекі ў еўраатлантычным рэгіёне», — гаворыцца ў заяве канцэлярыі брытанскага прэм’ера.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках