На трасе М1 адкрылі найдаўжэйшы ўчастак кантролю сярэдняй хуткасці
- 10.12.2025, 20:53
- 3,130
Яго выбралі невыпадкова.
На трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ адкрыты найдаўжэйшы ў краіне ўчастак кантролю сярэдняй хуткасці руху, паведамілі ў ДАІ.
Адрэзак размешчаны на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго даўжыня складае 25 кіламетраў (з 151-га па 176-ы кіламетр трасы).
У ДАІ растлумачылі, што на дадзеным участку за пяць гадоў адбылося 24 ДТЗ, у якіх 15 чалавек загінулі і 30 атрымалі траўмы.
Нагадаем, звычайная камера фіксуе хуткасць руху аўтамабіля ў канкрэтнай кропцы. Кантроль сярэдняй хуткасці руху — гэта сістэма фіксацыі парушэнняў, якая выкарыстоўвае камеры на ўездзе і выездзе працяглага ўчастка дарогі для разліку сярэдняй хуткасці аўтамабіля па формуле «адлегласць/час», каб прадухіліць рэзкія тармажэнні перад камерамі.