У Гродне рабочы экскаватарам выкапаў мінамётны снарад узору 1916 года
- 10.12.2025, 23:04
- 1,252
Фотафакт.
Небяспечную знаходку выявілі 8 снежня падчас рамонтных прац на праспекце Касманаўтаў у Гродне. Там рабочы экскаватарам выкапаў мінамётны снарад узору 1916 года.
Мужчына адразу ж спыніў усе працы і паведаміў пра знаходку ў міліцыю.
Раней падобны інцыдэнт адбыўся 3 снежня ў Ашмянскім раёне. Мясцовы жыхар паведаміў у РАУС, што знайшоў снарады. Мужчына прывёз металалом у пункт прыёму. Там пры сартаванні наткнуліся на падазроныя прадметы авальнай формы. Высветлілася, што гэта два 76‑міліметровыя артылерыйскія снарады і два ўзрывальнікі да іх.
Снарады знішчылі. Пацярпелых няма.
