11 снежня 2025, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія вайскоўцы масава шпіталізуюцца, каб не трапіць пад Пакроўск

1
Расійскія вайскоўцы масава шпіталізуюцца, каб не трапіць пад Пакроўск

Такіх выпадкаў становіцца ўсё больш.

Расійскія вайскоўцы масава шпіталізуюцца, каб пазбегнуць баявых дзеянняў. Такіх выпадкаў стала больш на тле чутак пра перакідванне падраздзяленняў на Пакроўскі напрамак.

Пра гэта паведамляе Telegram партызанскага руху «Атэш».

Агенты «Атэш» у шэрагах 205-й асобнай матастралковай брыгады РФ, якая знаходзіцца на Херсонскім напрамку, паведамляюць: рэзка павялічваецца колькасць салдат, якія масава «хварэюць» і кладуцца ў шпіталі, каб пазбегнуць баявых дзеянняў.

Асабліва пачасціліся выпадкі захворванняў на тле чутак пра перакідванне падраздзяленняў на Пакроўскі напрамак.

Медчасткі сведчаць, што колькасць зваротаў ужо значна перавышае норму.

Салдаты цэлымі групамі адпраўляюцца ў шпіталі, выкарыстоўваючы старыя траўмы, сумнеўныя дыягназы і любыя нагоды, каб «адкасіць» ад ратацыі, распавядаюць чальцы партызанскага руху.

«Вайскоўцы ўсё часцей заяўляюць, што не хочуць ісці на перадавую і шукаюць любыя спосабы ўхіліцца», — канстатуюць у «Атэш».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках