Украінскія вайскоўцы разграмілі калону расіян каля Пакроўска
5- 11.12.2025, 9:37
- 3,272
На відэа паказалі варожую тэхніку ў агні.
Расійскія вайскоўцы спрабавалі штурмаваць населены пункт Грышына паблізу Пакроўска, але безвынікова.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты сіламі не менш як 10 квадрацыклаў і матацыклаў, а таксама каля 40 вайскоўцаў, паспрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх вайскоўцаў.
На выездзе з горада іх ужо чакалі сумежныя падраздзяленні, якія разбілі калону тэхнікі рашыстаў, а разгубленая пяхота не ведала, што рабіць.
На кадрах — тэхніка захопнікаў у агні і раскіданая па ўсёй дарозе.