ЗСУ прымянілі цікавую тактыку для выціскання расіян з Купянска
1- 11.12.2025, 10:59
- 4,798
Яе могуць маштабаваць у наступных вулічных баях.
Украінскае камандаванне не спяшаецца раскрываць падрабязнасці выціскання расійскіх акупантаў з Купянска з-за прымянення «цікавай тактыкі», заявіў ваенны эксперт Міхаіл Жырохаў.
«Цікавы факт, што афіцыйна пра Купянск гавораць вельмі мала, хоць там сітуацыя значна палепшылася. Я думаю, што наша камандаванне не спяшаецца гаварыць пераможныя рэляцыі, таму што хоча, каб Купянск быў ачышчаны на 100%. Там застаўся невялікі ўчастак. Падраздзяленні, якія абаранялі Купянск і ваююць на Купянскім напрамку, выкарыстоўвалі вельмі цікавую тактыку», — адзначыў Жырохаў у эфіры на «Радыё NV».
Ён лічыць, што інфармацыйная цішыня адносна рэальнай сітуацыі ў Купянску звязана з тым, каб не асвятляць ні тактыку, ні падраздзяленні, якія задзейнічаныя ў Купянскай аперацыі.
«Але там даволі цікавая тактыка, якая, я думаю, вельмі хутка будзе маштабаваная, і ў наступных вулічных баях яна будзе выкарыстана на ўсе 100%, будзе даведзена да асабовага складу, асабліва да каманднага складу. Яна аказалася даволі эфектыўнай», — перакананы Жырохаў.