Беларускія таксісты рыхтуюць забастоўку
13- 11.12.2025, 11:38
- 10,728
Што вядома.
У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што ў шэрагу краін плануецца забастоўка супрацоўнікаў «Яндэкс.Таксі». Вадзіцелі падлічваюць кіламетры, бензін і сцвярджаюць, што ў выніку ў іх застаюцца капейкі. Да забастоўкі збіраюцца далучыцца і беларускія вадзіцелі.
Асноўныя прэтэнзіі таксістаў у тым, што, паводле іх слоў, умовы сэрвісу сталі стратнымі і прыніжальнымі. Праца вадзіцеляў ператварылася ў гонку за заказамі, а з-за нізкіх тарыфаў і высокай камісіі заробак складаецца з «капеек».
— Чаму мы выходзім на забастоўку? Тарыфы не пакрываюць выдаткі на паліва, амартызацыю аўто і абавязковыя плацяжы. Камісія сэрвісу і таксапаркаў адбірае значную частку заробку. Нярэальныя планы па колькасці паездак прымушаюць працаваць па 12–16 гадзін без адпачынку. Адсутнасць дыялогу з кампаніяй па пытаннях справядлівай аплаты працы, — гаворыцца ў тэксце петыцыі.
Акцыя павінна адбыцца 15 снежня.
@charter97.org Забастоўка таксістаў у Беларусі #таксі #яндэкстаксі #забастоўка #беларусь #беларусьнавіны ♬ арыгінальны гук — Хартыя97