Лукашэнка сустрэўся са старшынём СК РФ
6- 11.12.2025, 11:56
- 5,216
Бастрыкін прыехаў у Мінск.
Аляксандр Лукашэнка 11 снежня сустрэўся са старшынём Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, якога назваў «сапраўдным не толькі сваім сябрам, але і сябрам нашага беларускага народа».
— Ваш візіт у Беларусь я заўсёды разглядаю як вельмі важны. І наша з вамі сустрэча, і ваш візіт да мяне — гэта не толькі візіт ветлівасці, як кажуць дыпламаты. Хоць не без гэтага. Ёсць пра што пагаварыць, абмеркаваць пытанні. Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі, — сказаў Лукашэнка.
Аляксандр Бастрыкін у Мінску прыняў удзел у III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.