11 снежня 2025, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка адказала на пытанне пра змену грамадзянства

9
Сабаленка адказала на пытанне пра змену грамадзянства

Тэнісістка ўспомніла пра дзяцей.

Першая ракетка свету ў жаночым адзіночным разрадзе Арына Сабаленка падкрэсліла, што ніколі не пойдзе на змену грамадзянства.

Паводле яе слоў, у такім выпадку яна рызыкуе здрадзіць пачаткоўцам тэнісістам з роднай краіны, якія займаюцца спортам і раўняюцца на чатырохразовую чэмпіёнку турніраў «Вялікага шлема».

«Заўсёды ганарылася і ганаруся тым, што магу прадстаўляць на спаборніцтвах такую маленькую краіну, як Беларусь. Думаю, гэта падштурхоўвае дзяцей у краіне займацца тэнісам. Змяняць грамадзянства — не пра мяне. Я не хачу падманваць тых дзяцей з Беларусі, якія на мяне глядзяць. Таму і надалей хацела б прадстаўляць сваю краіну толькі дзеля іх», — абнадзеіла Сабаленка.

Арына дадала, што яе акрыляе, калі яна служыць для кагосьці прыкладам.

«Хачу, каб усе бачылі, што дзяўчынка з маленькай краіны здольная дабіцца таго, каб гуляць на высокім узроўні. Каб мой прыклад натхняў іх. Спадзяюся, гэта надае многім упэўненасці, што яны таксама могуць дасягнуць сусветнага ўзроўню», — дадала тэнісістка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках