11 снежня 2025, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: Пуцін выдаў свае сапраўдныя планы

6
Atlantic Council: Пуцін выдаў свае сапраўдныя планы

Аргументы Масквы пра «бяспеку» выглядаюць беспадстаўнымі.

На фоне абмеркавання магчымых мірных планаў паміж ЗША, Еўропай і Украінай усё больш відавочна, што Расія не імкнецца завяршыць вайну. Наадварот, ключавыя патрабаванні Масквы выглядаюць як спроба стварыць умовы для працягу агрэсіі на больш выгадных для Крамля пазіцыях, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Галоўнае з іх — перадача Расіі астатніх 10% тэрыторыі Данбаса, якія Масква не змагла захапіць за 11 гадоў вайны. Гэтыя 6,6 тыс. кв. км не маюць крытычнага эканамічнага або гістарычнага значэння для найбуйнейшай краіны свету. Іх каштоўнасць — у іншым: менавіта тут размешчаныя магутныя украінскія ўмацаванні, створаныя за апошняе дзесяцігоддзе. Яны з'яўляюцца сур'ёзным бар'ерам для расійскага наступу. Іх страта адкрыла б шлях далейшаму прасоўванню РФ да цэнтра Украіны і Кіева.

Яшчэ больш трывожным з'яўляецца настойлівае патрабаванне Крамля абмежаваць маштабы украінскай арміі і забараніць пастаўкі зброі ад міжнародных партнёраў. Нягледзячы на прапановы аб колькасці ЗСУ ў 600 тысяч вайскоўцаў, сама ідэя абмежавання абараназдольнасці Украіны паказвае сапраўдныя намеры Пуціна.

Аргументы Масквы пра «бяспеку» выглядаюць беспадстаўнымі. Пуцін лёгка змірыўся з уступленнем Фінляндыі ў НАТА, хоць раней менавіта пашырэнне альянсу выкарыстоўваў як апраўданне ўварвання ва Украіну. Аднак ён катэгарычна адхіляе любыя абарончыя гарантыі Кіеву — што сведчыць пра імкненне забяспечыць будучую ўразлівасць Украіны.

Пуцін не хавае, што яго мэта — не мір, а знішчэнне украінскай дзяржаўнасці. Ён бачыць незалежную Украіну як пагрозу праекту аднаўлення расійскай імперыі і рэваншу за распад СССР. Менавіта таму за 20 гадоў ён паслядоўна ахвяраваў інтарэсамі Расіі, ізаляваў краіну, разбурыў эканамічныя сувязі і адправіў на смерць сотні тысяч расіян.

Бягучыя патрабаванні Крамля — перадача ўмацаваных тэрыторый, раззбраенне Украіны, адмова ад заходняй падтрымкі — адназначна паказваюць, што Пуцін не мае намеру спыняць вайну, а толькі імкнецца стварыць умовы для новага наступу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках