11 снежня 2025, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта створыць эфект бомбы

Гэта створыць эфект бомбы

Эксперт распавёў пра сітуацыю на мяжы Украіны і Прыднястроўя.

Былы намеснік старшыні СБУ, генерал-маёр запасу Віктар Ягун у эфіры Radio NV пракаментаваў рост рызыкі пранікнення ДРГ ва Украіну з Прыднястроўя.

«Мара Расіі — каб мы перайшлі мяжу і занялі Прыднястроўе. Вось такая мара Расіі. Бо для іх, для аргумента адносна нашай агрэсіўнай палітыкі, што мы таксама агрэсар, а не толькі яны, як мы іх дзе-нідзе абзываем, гэта проста [неабходна]», — лічыць Ягун.

Ён таксама патлумачыў, якія наступствы гэта будзе мець:

«Гэта будзе эфект бомбы, што разарвалася, таму што мы фактычна паўторым у мініяцюры тое, што яны зрабілі ў 2022 годзе. Без дазволу Малдовы, без згоды ўрада Кішынёва мы не зможам зрабіць ніякіх крокаў у дачыненні да гэтага анклава. Іншая справа, што існуюць метады разведвальныя і кантразведвальныя — гэта праўда. І там трэба ўсё рабіць правільна».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў Украіну «некалькі стрэлаў» прагучалі з боку самаабвешчанага Прыднястроўя.

Таксама прэзідэнт Малдовы Мая Санду заяўляла, што ў выпадку ўсталявання кантролю Расіі над Малдовай краіна можа стаць пляцдармам для далейшага ўварвання ў Адэскую вобласць. Аднак гэты сцэнар стаў немагчымым, бо на выбарах перамаглі праеўрапейскія сілы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках