11 снежня 2025, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джоні Дэпп рыхтуе фільм паводле кнігі ўраджэнца Кіева

3
Джоні Дэпп рыхтуе фільм паводле кнігі ўраджэнца Кіева

Здымкі плануецца пачаць напрыканцы 2026 года.

Акцёр і прадусар Джоні Дэпп стане саўпрадусарам першай англамоўнай экранізацыі рамана ўраджэнца Кіева Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта». Пра гэта паведамілі 10 снежня на Міжнародным кінафестывалі Чырвонага мора ў Саудаўскай Аравіі, піша Far Out Magazine (пераклад — сайт Charter97.org).

Раман Булгакава, напісаны ў 1928–1940 гадах, сатырычна апісвае два перыяды і два месцы: Маскву 1930-х гадоў і Ерусалім часоў Понцыя Пілата. Цэнтральная сюжэтная лінія прысвечаная вяртанню д'ябла ў Маскву, а таксама гісторыі галоўнай гераіні Маргарыты і ката Бегемота, які гаворыць.

На дадзены момант рэжысёр і склад акцёраў не абвешчаныя. Здымкі плануецца пачаць напрыканцы 2026 года.

Пасля рэзананснага судовага працэсу з актрысай Эмбер Херд кар'ера Дэппа часова прыпынілася. У 2024 годзе ён выступіў рэжысёрам і прадусарам фільма «Мадзі: Тры дні на крылах вар'яцтва», а таксама здымаўся ў карцінах «Мінамата» (2020) і «Жанна Дзюбарры» (2023).

Акрамя таго, Дэпп вядзе фінальныя перамовы наконт ролі Эбенезера Скруджа ў цёмнай адаптацыі «Каляднай песні» ад Paramount, а таксама плануе зняцца разам з Пенелопай Крус у экшн-трылеры «П'яніца» ад Lionsgate.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках