У Драздах прадаюць катэдж памерам як супермаркет
11- 11.12.2025, 16:07
- 5,624
Кошт уражвае.
У Драздах у Мінску прадаюць катэдж саліднай плошчы. Мінулым летам яго прапаноўвалі за 10 млн рублёў, але ахвотных набыць нерухомасць не знайшлося — і ў снежні ўладальнік падняў цану яшчэ на 2 млн.
Чатырохузроўневы катэдж выставілі на продаж на вуліцы Ціхай. Яго агульная плошча ўражвае — 2000 м², з іх жыллая — 1275 м². Дом стаіць на ўчастку ў 14,5 сотак.

Яго пабудавалі ў 2023 годзе. Аднак унутры дом усё яшчэ не абсталяваны.
Судзячы па планіроўцы, нерухомасць падзелена на дзве часткі, таму ў ёй могуць пражываць дзве сям’і, у кожнай з якіх будзе свой уваход.

Ля дома — паркоўка на 10 аўтамабіляў з электразарадкамі. Таксама ёсць вялікая тэраса.
Кошт катэджа — 12 476 450 рублёў, або 4,3 млн долараў. А летам гэтага года яго прадавалі за 10 млн рублёў, або 3,5 млн долараў. То бок менш чым за паўгода кошт вырас больш як на 20%.
