17 снежня 2025, Серада, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Вялікабрытаніі папярэдзіў расійскага алігарха Абрамовіча

5
Прэм'ер Вялікабрытаніі папярэдзіў расійскага алігарха Абрамовіча

Яму прыгразілі судом.

Падсанкцыйнаму расійскаму мільярдэру Раману Абрамовічу пагражае судовае разбіральніцтва, калі ён не накіруе Украіне сродкі, атрыманыя ад продажу футбольнага клуба «Чэлсі». Ідзе пра 2,5 млрд фунтаў стэрлінгаў, або каля 3,09 млрд долараў.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, словы якога цытуе выданне The Guardian.

Лондан мае намер выдаць афіцыйныя інструкцыі па пералічэнні сродкаў, атрыманых ад здзелкі з «Чэлсі», на гуманітарныя патрэбы Украіны. Стармер падкрэсліў, што для Абрамовіча гэта апошні шанец выканаць узятыя абавязанні — у адваротным выпадку ўлады гатовыя звярнуцца ў суд.

«Мой зварот да Абрамовіча такі: час сканчаецца, выканаеце ўзятае на сябе абавязанне і заплаціце цяпер. Калі вы гэтага не зробіце, мы гатовыя звярнуцца ў суд, каб кожны пенс дастаўся тым, чыё жыццё было разбуранае незаконнай вайной Пуціна», — заявіў брытанскі прэм'ер.

Абрамовіч абвясціў пра намер прадаць «Чэлсі» на пачатку сакавіка 2022 года і ўжо ў маі завяршыў здзелку, выручыўшы за клуб 5,4 млрд долараў. Тады ён прапанаваў стварыць дабрачынны фонд, у які павінны былі паступіць усе чыстыя даходы ад продажу і які планавалася накіраваць на дапамогу ахвярам вайны ва Украіне.

Брытанскі ўрад выдаў мільярдэру ліцэнзію на продаж «Чэлсі» пры ўмове, што сродкі будуць выкарыстаныя для падтрымкі пацярпелых ад вайны ва Украіне.

На гэты момант грошы ад здзелкі застаюцца замарожанымі на банкаўскім рахунку кампаніі Fordstam Ltd — былой мацярынскай структуры «Чэлсі», якая належыць Абрамовічу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках