Галоўную ёлку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі
9- 17.12.2025, 19:03
- 5,502
Дрэву было 22 гады.
Раней навагодняе дрэва ў Добрушы прывозілі з лесу, а сёлета яго ўзялі з прыватнага падвор'я. Жыхарка вуліцы Савецкай Слава Дабрадзеева сама звярнулася ў дыспетчарскую «Добрушскага камунальніка» з прапановай паставіць у цэнтры горада яліну, якая расла ў яе ў двары, піша «Добрушскі край».
— Гэтаму дрэву 22 гады, — расказала ветэран педагагічнай працы. — А з’явілася яно тут дзякуючы маему мужу Яўгену Антонавічу. Ён знайшоў у лесе паблізу маленькі акуратны саджанец і вырашыў, што часцінка свята павінна быць у кожным нашым дні.


За сваё доўгае жыццё ёлка была і тэнтам ад сонца ў спёку, і кватэрай для птушак, якія цэлымі чародкамі акупоўвалі яе галіны, і самым што ні ёсць навагоднім упрыгожваннем з гірляндамі і шклянымі цацкамі.
Паводле слоў суразмоўніцы, яе муж нават будаваў з унукамі пад калючай кронай гарадкі са снегу. Пацехі было!


— Памяць застанецца са мной, але захацелася падарыць такія ж пазітыўныя, цёплыя эмоцыі і землякам, — усміхаецца Слава Дабрадзеева.